Тарпеда Мінск у сезоне 2017

2017-by
13.12.2017

Дні напярэдадні зімовых святаў – самы добры час, каб падвесці вынікі 2017 года.

Якім стаў мінулы сезон для мінскага Тарпеда, якімі падзеямі ён запомніцца і ўвойдзе ў гісторыю клуба.

foto1

7 найбольшых дасягненняў Чорна-Белых у сезоне 2017:

1. Тарпедаўцы ў складзе моладзевай і юнацкай зборнай.

Пасля адраджэння адным з асноўных прынцыпаў клуба стала стварэнне спрыяльных умоваў для выхавання і раскрыцця таленавітых маладых футбалістаў. Тарпеда адмыслова зрабіла акцэнт на моладзь, тым самым даказваючы паступовы грунтоўны падыход клуба.

xrbMegWdwmE

У сезоне 2017 упершыню за доўгі час была адноўлена традыцыя выступаў гульцоў Тарпеда ў складзе моладзевай і юнацкай зборных краіны:

Паўабаронца Юрый Лавец выступіў у моладзевай зборнай Беларусі U-21.

Абаронца Уладыслаў Глінскі і галкіпер Арцём Макаўчык абаранялі колеры зборных Беларусі U-19 і U-18.

2. Моладзь Тарпеда ў Вышэйшай лізе.

Як вядома, сёння мінскае Тарпеда прадстаўлена 2 юнацкімі камандамі 2000 і 2001 г.н.

01

У сезоне 2017 нашы юнакі пачала паспяхова выступаць у Вышэйшай лізе Беларусі, завяршыўшы першы круг чэмпіянату на даволі добрых пазіцыях.

Вяртанне юнацкіх камандаў Чорна-Белых у элітны дывізіён безумоўна стала адной з дасягнутых высокіх мэтаў.

3. 70-годдзе мінскага Тарпеда.

Да свайго 70-гадовага юбілею сталічныя аўтазаводцы падышлі з грунтоўнай падрыхтоўкай.

Адной з галоўных мэтаў быў уздым інфармацыйнай хвалі. Нагадаць аб гісторыі клуба, зрабіць так, каб яго пераможныя традыцыі і стыль сталі не проста музейным экспанатам, але жывым прыкладам, які б працаваў на сённяшні час.

00

У 2017 годзе аб 70-ці гадовым юбілеі Тарпеда рэгулярна паведамляла абсалютная большасць беларускіх СМІ, ад рэпартажаў на ТВ да вялікай колькасці артыкулаў у інфармацыйных выданнях. Аб асаблівасцях і гістарычнай спадчыне Тарпеда было нагадана фактычна ў кожным матэрыяле, прысвечаным Чорна-Белым, ахоплена дастаткова шырокая аўдыторыя ў тым ліку людзей, якія раней не былі прыхільнікамі клуба.

1947

Было знойдзена, адлічбавана і апублікавана мноства ўнікальных гістарычных матэрыялаў і фотаздымкаў каманды. Упершыню аб тэме традыцыяў клуба было сказана настолькі гучна.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Дзякуючы юбілейным падзеям атрымалася пачаць нагадваць аб ветэранах клуба, людзях, якія зрабілі вялікі ўнёсак у яго станаўленне.

Тэма 70-годдзя Тарпеда прагучала даволі яскрава і гэты юбілей, улічваючы ўсе магчымасці, быў адзначаны на вельмі добрым узроўні. Візуальны стыль і фірмовае лога з легендарнай “Т” 1947 г. суправаджалі Чорна-Белых на працягу сезона.

4. Сучасная форма з гістарычным адценнем.

У сезоне 2017 мінскае Тарпеда паспяхова прэзентавала і выступала ў адной з самых лепшых формаў Беларусі. Упершыню ў гісторыі нашай краіны футбольны клуб вырабіў унікальную экіпіроўку, самастойна распрацаваўшы ўвесь дызайн і стыль.

foto2

Якасная форма, пашытая італьянскай кампаніяй Macron, была высока адзначана футбольнай грамадскасцю краіны і стала пэўным прагрэсіўным прыкладам сур’ёзнай працы па яе распрацоўцы.

Трэба адзначыць, што футбалісты каманды былі забяспечаны таксама выдатнай спартовай экіпіроўкай, з візуальным аздабленнем да 70-годдзя клуба.

5. Tarpeda Cup – юбілейны турнір.

Дарога мінскага Тарпеда да свайго вяртання была вельмі няпростай і клуб быў адноўлены, дзякуючы намаганнямі многіх людзей. Менавіта дзеля іх у Мінску прайшоў вялікі тарпедаўскі турнір з удзелам заўзятараў Чорна-Белых з Мінску, Жодзіна, Масквы, выхаванцаў аўтазаводскай школы футбола, былых футбалістаў клуба.

05

14

21

20

06

Tarpeda Cup выйшаў сапраўднай падзеяй, дасягнуўшы сваёй асноўнай мэты – аб’яднаў розныя пакаленні тарпедаўцаў і стаў добрым адзначэннем 70-гадовага шляху.

6. Падтрымка заўзятараў.

Кожны, хто калі-небудзь чуў аб мінскім Тарпеда ведае, што гэта клуб, сэрцам якога з’яўляюцца яго заўзятары. Дома ці на выездзе каманда заўжды і ў любым умовах адчувае падтрымку. У сезоне 2017 гэта было заўважна, як ніколі.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Апошні матч у чэмпіянаце ўвогуле засведчыў, што мінскае Тарпеда можа сабраць адзін з найвялікшых фан-сектараў у Беларусі, такой падтрымкай могуць ганарыцца не многія клубы нашай краіны.

7. Бронзавыя медалі.

Бронзавыя медалі ў Першай лізе чэмпіянату Беларусі безумоўна мелі для многіх адценне расчаравання. Але мы мусім нагадаць: у 2014-ым годзе клуб праз 8 год вяртаецца ў II лігу Беларусі, дзе займае 12-ае месца, у 2015 заваёўвае бронзу і выходзіць у I лігу, 2016-ты Тарпеда завяршае на 9 месцы турнірнай табліцы і ўжо ў 2017 каманда здабывае бронзавыя медалі.

fNRHIf73O6w

YDrd8ZWM_Vw

iUNUI1rBuKo

Мінскае Тарпеда працягвае ісці па абраным і вельмі няпростым шляху да адраджэння і станаўлення, як сучаснага прафесійнага клуба. І ўсе мы ведаем, што высокіх мэтаў немагчыма дасягнуць без сур’ёзных выпрабаванняў, якія з цягам часу набліжаюць нас да той Чорна-Белай легенды, якую мы ўсе хочам бачыць. Тарпеда Мінск – легендарны клуб славутага горада!

Instagram

Тарпеда ў сацыяльных сетках: